Здароўе

Навукоўцы высветлілі, якія прадукты ў рацыёне жанчын сярэдніх гадоў павышаюць шанцы на здаровае старэнне

Ці залежыць якасць жыцця ў старэйшым узросце ад таго, што мы ямо ў 40—50 гадоў? Амерыканскія даследчыкі далі на гэта дакладны адказ: так. І не толькі што, але і як менавіта мы харчуемся, можа вызначаць, ці зможам мы дажыць да 70—90 гадоў без дыябету, рака і страты памяці.

Ілюстрацыйны малюнак, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту

Новае даследаванне, апублікаванае ў аўтарытэтным медыцынскім часопісе JAMA Network Open, паказала: якасць вугляводаў у штодзённым рацыёне адыгрывае вырашальную ролю ў тым, як мы старэем.

Спецыялісты з Універсітэта Тафтса і Гарвардскай школы грамадскага здароўя прааналізавалі даныя больш як 47 тысяч удзельніц шматгадовага даследавання здароўя медсясцёр (Nurses’ Health Study), што праводзілася з 1984 па 2016 год. Жанчыны кожныя два гады запаўнялі падрабязныя анкеты аб харчаванні і стане здароўя. Асноўнай базай для аналізу сталі даныя 1984 і 1986 гадоў — калі ўдзельніцы былі ў сярэдніх гадах. На момант завяршэння даследавання ім было ад 70 да 93 гадоў.

Навукоўцы імкнуліся зразумець, як якасць і колькасць вугляводаў у штодзённым рацыёне ўплываюць на «здаровае старэнне», мадэль якога ўключае: адсутнасць 11 цяжкіх хвароб (сярод іх — рак, цукровы дыябет, інсульт, астэапароз, артрыт), добрую фізічную форму, яснасць розуму і стабільны псіхалагічны стан.

Гэтаму азначэнню адпавядала толькі 8% удзельніц (3706 чалавек). Але іх аб’ядноўвала адна рэч: пэўны тып ежы.

Выявілася, што жанчыны, якія ў 40—50 гадоў атрымлівалі большую частку вугляводаў з садавіны, гародніны, бабовых і цэльнага збожжа, мелі на 6—37% вышэйшыя шанцы старэць без цяжкіх хвароб. Нават павелічэнне на 10% калорый з такіх прадуктаў рабіла прыкметную розніцу.

Чаму не ўсё аднолькава карыснае?

Усе мы чуем пра «вугляводы» — але роўна як і ёсць тлушчы карысныя і шкодныя, вугляводы таксама бываюць розныя.

Вугляводы высокай якасці — гэта тыя, што не падвяргаюцца моцнай апрацоўцы і захоўваюць карысныя рэчывы: фоліевую кіслату, вітаміны, мінералы і, што вельмі важна, клятчатку. Яны не выклікаюць рэзкіх скачкоў цукру ў крыві і, калі мы іх ямо, доўга захоўваецца пачуцце сытасці. Імі багатыя бабовыя (гарох, фасоля, нут), аўсянка, грэчка і карычневы рыс, яблыкі, брокалі, морква, гародніна і садавіна ў натуральным выглядзе.

Рафінаваныя вугляводы ўтрымліваюць прадукты, якія моцна перапрацаваныя, змяшчаюць шмат цукру, амаль не маюць клятчаткі, а часта і лішнія калорыі. Іх крыніцы — гэта белы хлеб, чыпсы, салодкія газіроўкі, печыва і фастфуд.

Жанчыны, якія ўжывалі шмат такой ежы, мелі на 13% меншыя шанцы на здаровае старэнне.

Даследаванне таксама паказала, што замена рафінаваных вугляводаў, тлушчаў або жывёльнага бялку на вугляводы высокай якасці была звязана з 7—16% павелічэннем шанцаў на здаровае старэнне.

Аўтары падкрэсліваюць, што неабходныя далейшыя даследаванні для дакладнага вызначэння прычынна-выніковай сувязі паміж якасцю вугляводаў, спажываннем клятчаткі і здаровым старэннем. Таксама патрэбна праверка гэтых высноў у больш разнастайных групах насельніцтва, у тым ліку сярод мужчын і ў розных этнічных супольнасцях.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?1

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму затрымалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

Беларускі спецыяліст дапамог «Фларыдзе» другі год запар стаць уладальнікам Кубка Стэнлі2

ЗША прывялі войскі на Блізкім Усходзе ў павышаную гатоўнасць пасля экстраннай нарады Трампа з генераламі

Нечаканая зброя супраць раку — супрацьзапаленчыя прэпараты2

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў19

400 балаў на ЦТ і ЦЭ атрымалі адразу дзве дзяўчыны з Ліды1

Сацыяльныя сеткі робяцца галоўнай крыніцай навін, і гэта выгадна палітыкам-папулістам1

400 балаў на ЦТ набраў Мацвей з барысаўскай гімназіі2

Падчас саміту G7 Трампа не ўдалося пераканаць пастрожыць санкцыі супраць Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?1

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць
OSZAR »