Здароўе2525

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу

Валянціна Вотчык вяла актыўны лад жыцця, працавала фітнэс-трэнеркай і не скардзілася на здароўе, але летам 2023 года адчула сябе дрэнна. Стан толькі пагаршаўся, і сёння дзяўчына з цяжкасцю можа хадзіць, праводзячы жыццё ў чатырох сценках. «Я адчуваю пякельны боль, які праймае ўсё цела. За паўтара года са спартыўнай дзяўчыны я ператварылася ў інваліда. Ад суіцыду мяне спыняе толькі думка пра маці, якая мне дапамагае». Пры гэтым дактары дагэтуль не могуць даць дакладны адказ, што ж канкрэтна адбываецца з дзяўчынай.

Валянціна Вотчык да хваробы. Фота: tina_otchik / Instagram

У сваім блогу Валянціна падрабязна дзеліцца вопытам на шляху да выздараўлення, які ператварыўся ў сапраўднае расследаванне і змаганне.

@belrels Как резко может поменяться жизнь Завтра 2часть➡️ @belrels Героиня ролика: @tina_otchik . #красиваядевочка #интервью #судьбачеловека #грустноевидео #берегиздоровье #дослёз #belrels #инвалидность #болезнь #красиваядевушка #домурашек #доипосле #красивая #здоровьекрасота ♬ оригинальный звук - belrels

На момант праяўлення першых сімптомаў хваробы Валянціна жыла на Балі. «Усё пачалося з лёгкага дыскамфорту ў паясніцы, слабасці, галаўнога болю, пастаяннага пацення па начах і закладзенага носа».

Дзяўчына кажа, што на востраве вельмі часта хварэла: кожныя тры месяцы яе адольвала то ВРВІ, то кішэчныя інфекцыі, але да дактароў яна амаль не звярталася, толькі адзін раз прапіла антыбіётыкі.

Ужо пад канец 2023 года ў Валянціны зусім не дыхаў нос, а болевыя адчуванні ў спіне толькі абвастраліся. Яны працягвала працаваць фітнэс-трэнеркай, паралельна шукаючы ў Інданезіі дактароў, якія б дапамаглі ёй даць рады з праблемай.

Валянціна Вотчык да хваробы. Фота: tina_otchik / Instagram

У 2024-м дзяўчына прыляцела ў Беларусь, дзе вырашыла прайсці поўную праверку здароўя. Праўда, ні МРТ, ні аналізы не паказалі адхіленняў, акрамя старой грыжы і скрыўленай насавой перагародкі. Апошнюю прапанавалі выраўняць, але Валянціна адмовілася.

Пры гэтым дзяўчыне станавілася ўсё горш: да ранейшых сімптомаў дадалося ўздуцце жывата, герпес і адвольныя паторгванні цягліц у стане спакою. На гэтым фоне трэнерка пачала грукацца ва ўсе магчымыя інстанцыі: да нутрыцыёлага, флеболага, астэапатаў і іголкарэфлексатэрапеўтаў — ёй прызначылі стос БАДаў і працу з рэабілітолагам, каб ліквідаваць выяўленае зрушэнне пазванка, але да акрыяння гэта не прывяло.

«У мяне пачалі ныць суставы, я стала храбусцець усім целам, як старая бабка. Дадалася дыярэя і болі пры мочавыпусканні. Я праверылася ў гінеколага — усё было чыста. Зрабіла паўторную МРТ, бо хадзіць з роўнай спінай ужо не магла — дактары з Масквы паставілі мне дысцыт (запаленчы працэс, што ўплывае на міжпазванковы дыск — НН). А ў адзін вечар у мяне здарыўся прастрэл — нібыта токам праз увесь спінны і галаўны мозг, — болі пачаліся ва ўсім целе, я з цяжкасцю хадзіла», — згадвае Валянціна.

У жаху, калі болі абвастраліся, яна выклікала хуткую дапамогу, праўда, па яе словах, там часцей спісвалі ўсё на панічныя атакі ці грыжу, «раілі прапіць мачагонныя».

«Дактары казалі, што такія нейрапатычныя болі немагчымыя, што гэта псіхасаматыка — вось вам антыдэпрэсанты і заспакаяльнае. Усё ў вас з галавы. За сем месяцаў я паляжала ў бальніцах раз дзесяць, аб’ехала бліжэйшыя гарады і краіны ў пошуках адужання, здала стос аналізаў, малілася, заносіла грошы экстрасэнсам, але ўсё роўна ператварылася ў гародніну»,

— не хавае эмоцый маладая жанчына і просіць пра любую дапамогу — ці фінансавую, ці параду доктара, які здолее прызначыць ёй карэктнае лячэнне, якое нарэшце дапаможа.

Каментары25

  • Скорее всего
    31.05.2025
    Вирус или инфекция какая-то. На которые у нас анализы не берут.
  • неяк
    31.05.2025
    неяк дужа модна стала фінансавую дапамогу прасіць
  • социофоб
    31.05.2025
    "жыццё ў чатырох сценках"

    Мне норм.

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары39

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж138

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

Жыхара Клецка асудзілі за выкраданне мігрантаў і вымаганне з іх грошай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць
OSZAR »