Грамадства2525

Львоўскі: Да канца стагоддзя ў Беларусі застанецца тры мільёны чалавек, калі трэнды не зменяцца

Эканаміст і акадэмічны дырэктар BEROC Леў Львоўскі дае прагноз дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне.

«У Беларусі і так была нізкая нараджальнасць. Апошнія лічбы да гэтага былі за 2019 год. Там сярэдняя беларуска нараджала за сваё жыццё 1,38 дзіця. Па абноўленых лічбах — кожная беларуска ў сярэднім за сваё жыццё народзіць 1,08 дзіця», — заўважыў Леў Львоўскі ў эфіры Deutsche Welle.

Як тлумачыць эксперт, зыходзячы з актуальных лічбаў неабходна істотная карэкціроўка дэмаграфічных прагнозаў у негатыўны бок.

«Гэта азначае, што да канца стагоддзя ў Беларусі павінна застацца прыкладна тры мільёны чалавек. Калі бягучыя трэнды не зменяцца», — прагназуе Львоўскі.

Эканаміст заўважае, што значна горш будзе тое, што істотная частка насельніцтва будзе пенсійнага ўзросту.

У Беларусі дзейнічае салідарная пенсійная сістэма. Фактычна грошы, што паступаюць у пенсійны фонд ад тых, хто цяпер працуе, адразу перадаюцца тым, хто цяпер на пенсіі. Часцей за ўсё гэтых грошай не хапае, таму даводзіцца дадаваць сродкі з бюджэту.

Зараз, адзначае эканаміст, на аднаго чалавека працаздольнага ўзросту прыходзіцца прыкладна 0,4 пенсіянера. Дэфіцыт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва складае каля 1% ВУП. Гэта не вельмі добра, але пакуль яшчэ не катастрофа. Аднак, пачынаючы з сярэдзіны стагоддзя, гэтыя паказчыкі значна пагоршацца:

«У сярэдзіне стагоддзя ў нас ужо будзе 0,7 пенсіянера на аднаго чалавека працаздольнага ўзросту. (…) Да канца стагоддзя, недзе да гадоў 2080-х, у нас дэмаграфічная пенсійная нагрузка будзе 0,9 пенсіянера на аднаго чалавека працаздольнага ўзросту».

Львоўскі бачыць некалькі шляхоў выйсця:

«Ці трэба будзе пенсіі зніжаць больш чым у два разы, ці зборы павышаць на такі ж працэнт. Што таксама неверагодна. Ці можна яшчэ дакідваць з бюджэту. Тады давядзецца дакідваць па 10% ВУП у год для падтрымкі прыкладна бягучай пакупніцкай здольнасці пенсіі».

Значную ролю ў зніжэнні нараджальнасці ў Беларусі адыгрывае нестабільнасць.

«Калі вы купілі дарагі аўтамабіль, і потым зразумелі праз год, што вы не цягнеце, не можаце абслугоўваць, вельмі дарагі, можна яго прадаць. Трэба вам пераехаць — зноў жа прадасце. І ўсё добра.

Дзіця вы заводзіце мінімум на 18 гадоў. Гэта вялікі камітмент (ад англ. сommitment — сур’ёзнае і працяглае абавязацельства. — НН). Пераязджаць з дзіцем складаней. Можа быць, вы цяпер добра зарабляеце, сужэнец добра зарабляе, але вы баіцеся нестабільнасці, што можа гэта ў любы момант скончыцца — звольняць сужэнца і гэтак далей. То тады гэта ўсё павялічвае нестабільнасць і яна вельмі моцна ўплывае на нараджальнасць».

Па словах Львоўскага, уплыў нестабільнасці на нараджальнасць добра даследаваны — нараджальнасць праз гэта зніжаецца. У нашым рэгіёне яна зніжаецца да таго ж і на фоне вайны. Пры гэтым выглядае на тое, што Беларусь — лідар у гэтым зніжэнні.

«Людзі не ўпэўнены. Можа быць, цяпер рэпрэсіі не закрануць. Але можа быць, мужа ўнясуць у «чорны спіс» таму, што ён недзе нешта лайкне праз тры гады. І трэба будзе некуды тэрмінова пераязджаць. Можа, ён не лайкне, а кіраўнік яго кампаніі лайкне. І кампаніі давядзецца з'язджаць», — тлумачыць эканаміст.

Каментары25

  • %
    02.06.2025
    А чаму яны - трэнды - павінны змяніцца. Нежаданьне мець сямью і дзяцей, разводы, "кар'ера" і "статус", ці звычайнае абібокства - гэта сучасныя трэнды якія прыйшлі не назаўседы канешне, але надоўга. І так па ўсей "белай" цывілізацыі, ну па Эўропе так дакладна
  • бабруйчанін
    02.06.2025
    Ай вэй гэтыя месінгі ад эканомікі народанасельніцтва
    Паспрабуй пасля гэтага Львоўскага знайсці за прагнозы словы спытаць))
  • Мусава надёжно дорогой
    02.06.2025
    @ моцна дарагі@
    очень == вельмі, надта, дужа

    моцна нареч.
    1. крепко, прочно; надёжно;
    2. сильно, крепко, мощно;
    3. сильно;
    4. сильно, мощно;
    5. крепко;
    6. сильно, страстно;
    7. добротно; надёжно;

Цяпер чытаюць

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя7

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Усе навіны →
Усе навіны

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў15

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Жлобінскім раёне

Брэсцкага журналіста будуць судзіць за сяброўства ў Беларускай асацыяцыі журналістаў

«Мельнікава не ўпісваецца ў вобраз закаханай дурнічкі». Пракоп'еў агучыў сваю версію37

Спявачка IOWA выступіла ў дзіўным касцюме і абурыла праваслаўных4

Кампанія-выдавец «Свету танкаў» публікуе інфармацыю аб сваёй падтрымцы Узброеных сіл Расіі6

Літоўскі дэпутат: Няма ніякіх прыкмет таго, што Расія ці Беларусь могуць напасці на краіны НАТА ў 2025-м5

Памежнікі затрымалі мужчыну, які спрабаваў заехаць у Беларусь з ануляваным грэцкім пашпартам

Кампанію, якая развівае гульню «Свет танкаў», прызналі ў Расіі «экстрэмісцкай»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя7

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць
OSZAR »