Грамадства3535

«Напісала CEO — праз два дні выдалілі з усіх сістэм». Беларуска 3 гады навучалася на курсах EPAM, але так і не атрымала працу

Ірына расказала сваю гісторыю Devby.io, як спрабавала атрымаць працу ў EPAM.

«Амаль чатыры гады таму я пераехала з сям’ёй з Беларусі ў Балгарыю. Працaвала анлайн — лагапедам. Крыху пазней вырашыла «ўвайсці ў ІТ» і выбрала EPAM.

Я мэтанакіравана навучалася амаль тры гады, нягледзячы на вялікую занятасць на асноўнай працы і маленькае дзіця. Усяго я правяла 461 гадзіну на навучанні па ўнутраных праграмах EPAM, паводле іх уласнай платформы. Але мала таго, што мне так і не прапанавалі працу, так яшчэ і нават выдалілі зусім з сістэм.

«Патэнцыял ёсць»

Калі я зарэгістравалася на платформе EPAM Campus, мы з сям’ёй ужо пераехалі ў Балгарыю. Я выбрала курс па.NET і прайшла два модулі. У нейкі момант са мной звязалася HR з EPAM і паведаміла, што ў Балгарыі набор студэнтаў не вядзецца, бо кампанія не плануе працаўладкаванне ў гэтай лакацыі. Гэта было нечакана і непрыемна, але я ўсё роўна вырашыла не здавацца.

Праз некаторы час курс па.NET зноў стаў даступны для студэнтаў з Балгарыі. Я вырашыла паспрабаваць шанец. Вывучыла яшчэ два модулі, паспяхова здала серыю тэстаў, прайшла тэхнічнае і ангельскае інтэрв’ю.

Пасля гэтага мяне дапусцілі да ўдзелу ў EPAM Lab — шасцімесячнай інтэнсіўнай праграме з ментарам. Дзесьці ў гэты перыяд мне прапанавалі пазіцыю Support Engineer. Я пацвердзіла цікавасць, мы звязваліся з менеджарам, абмяркоўвалі дэталі — і на гэтым сувязь спынілася. Толькі праз некалькі месяцаў прыйшоў адказ, што пазіцыя даступная толькі на 3 месяцы, а EPAM не наймае на такі тэрмін. Мяне папрасілі «чакаць далей».

Скрыншот ліста, у якім Ірыне паведамляюць, што яе не возьмуць на вакансію Support Engineer

Пасля завяршэння лабараторыі мне прапанавалі прайсці практычны курс Global Education. Каб туды патрапіць, трэба было прайсці папярэднюю праграму па AWS, хоць яна разлічана на дэвопсаў і бэкендэраў, а я навучалася на аўтаматызаванага тэставальніка.

Паралельна з гэтай праграмай мне прапанавалі прайсці тэхнічнае інтэрв’ю, каб праверыць веды пасля завяршэння лабараторыі і ацаніць, ці гатовая я працаваць на рэальным праекце.

Часу на падрыхтоўку было вельмі мала і я моцна выгарала. На сумоўі я добра адказала на тэарэтычныя пытанні, а вось з практычным заданнем не справілася.

Атрымала фідбэк: «Патэнцыял ёсць, падцягніце слабыя месцы ў Global Education».

Я прайшла курс па AWS, атрымала бэдж і пачала вучобу на Global Education. Гэта быў інтэнсіўны 4‑месячны курс з штодзённымі «стэндапамі» і каманднай працай. Прыкладна ў сярэдзіне курса мне зноў прапанавалі інтэрв’ю (але дэталей не казалі, я не ведала на якую пазіцыю запрашаюць і што гэта за інтэрв’ю). Я папрасіла прайсці сумоўі пасля вучобы, каб падрыхтавацца лепей. Мой запыт прынялі.

Калі курс скончыўся, я адразу напісала свайму менеджару — сказала, што цяпер гатовая да інтэрв’ю. А праз пару дзён мне адказалі, што ў інтэрв’ю ўжо няма патрэбы і ўвогуле мой профіль студэнта выдаляць.

Я была ў шоку і вырашыла напісаць кіраўніку ўсёй кампаніі. І праз яшчэ два дні мяне выдалілі з усіх сістэм: Teams, Outlook, я страціла доступ да EPAM Campus.

Скрыншот ліста Ірыны кіраўніку EPAM

«Не хачу, каб такія сітуацыі заставаліся ў цені»

Увесь гэты час я была мэтанакіраванай, матываванай, рыхтавалася, вучылася, праходзіла ўсе неабходныя этапы на ангельскай мове.

І таму я дагэтуль не разумею, чаму мяне так раптоўна выдалілі з сістэм. Я пісала свайму менеджару, але атрымала адказ ад іншага чалавека. Мне сказалі, што акаўнт выдалілі, бо ўзровень ведаў не адпавядае чаканням кампаніі.

Скрыншот акаўнта Ірыны на адукацыйнай платформе EPAM

Але мяне здзіўляе, што пры гэтым мяне звалі на новае інтэрв’ю, а калі я скончыла чарговы курс, я ўжо не падыходзіла па крытэрам. Атрымліваецца, што кампанія сама сабе супярэчыць.

Скрыншот ліста, дзе Ірыне кажуць, што яе акаўнт выдаляць

Добрая якасць, але шмат нявызначанасці

Мне спадабалася вучыцца, навучанне сапраўды на высокім узроўні. Праўда, на любыя пытанні даводзілася доўга чакаць адказу. Часам нават па некалькі месяцаў.

Пры гэтым тэмп быў вельмі хуткі, ад студэнтаў чакалі, што яны ўжо ведаюць практычна ўсё. Аб’ём тэм — велізарны, але пры гэтым мала падтрымкі студэнтаў і часу на падрыхтоўку. Нягледзячы на гэтую сітуацыю, я ўсё роўна хацела б працаваць у EPAM. Мне падабаецца, што гэта кампанія з беларускімі каранямі. Ну і я столькі гадоў і сіл уклала ў вучобу. Таму нават не разглядала іншыя варыянты.

Магчыма, калі вы чытаеце гэты тэкст, некаторыя моманты здаюцца вам незразумелымі або няяснымі. Але менавіта такой была мая вучоба ў EPAM — пастаянная нявызначанасць, калі ніколі не ведаеш, што цябе чакае далей.

Сёння табе прапануюць пазіцыю, заўтра кажуць «пачакайце», а паслязаўтра выдаляюць з усіх сістэм без тлумачэнняў.

Каментары35

  • Чытач
    21.06.2025
    Пачаў чытаць і кінуў. Занадта шмат прафесійных айцішных тэрмінаў, якія я не разумею (і не абавязаны ведаць, бо ў мяне іншая прафесія). Чаму пра іншыя прафесіі пішуць звычайнымі словамі, а пра айцішнікаў абавязкова іх спецыфічнымі ўзкапрофільнымі тэрмінамі?
  • Ну
    21.06.2025
    Вельмі непрыгожая для ЕПАМ гісторыя. Калі ўсё сапраўды так, як піша гераіяня артыкула. Цікава было б, канешне, даведацца пазіцыю ЕПАМа пра канкрэтную сітуацыю, калі чалавека так шмат часу "дояць" на грошы (навучанне ў іх, напэўна ж, небезкаштоўнае?), а потым вось так вось паказваюць на дзверы.
  • Ерам
    21.06.2025
    Скоро ИИ заменит многих айтишников

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»11

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»

Усе навіны →
Усе навіны

У адным з супермаркетаў знайшлася незвычайная зніжка2

Польшча пракаментавала адсутнасць сярод вызваленых журналіста Анджэя Пачобута2

Расійскі рэсурс паведаміў пра вызваленне блогера Руслана Лінніка4

На вайне ва Украіне загінуў берасцеец, што ваяваў за Расію. У 2020-м ён выратаваў дваіх дзяцей на пажары ў Маларыце15

У Вялікабрытаніі для пацярпелага ў аварыі веласіпедыста надрукавалі на 3D-прынтары частку твару

Дарадца аяталы Хаменеі: Сюрпрызы працягнуцца4

«Беларусіянізм — гучыць прыгожа». Вольга Лойка прапанавала сваю нацыянальную ідэю57

Удар па Кіеве: загінулі шэсць чалавек, шмат параненых3

Двое дарослых загінулі, двое дзяцей атрымалі траўмы ў ДТЗ у Рэчыцкім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»11

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць
OSZAR »