Грамадства88

Міністра культуры Чарнецкага завезлі ў івацэвіцкую калонію і паказалі спектакль

У папраўчай калоніі №22 у Івацэвіцкім раёне асуджаныя паставілі спектакль паводле п'есы Аляксея Дударава «Радавыя». Глядзець яго прыехаў міністр культуры Руслан Чарнецкі.

Перад пачаткам спектакля міністру культуры Руслану Чарнецкаму, кіраўніцтву Беларускага саюза кінематаграфістаў, Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», Дэпартамента выканання пакаранняў МУС, а таксама, як сцвярджае Белта, сваякам асуджаных паказалі лакацыі, якія зняволеныя падрыхтавалі «разам з гістарычнымі рэканструктарамі і работнікамі Івацэвіцкага гісторыка-краязнаўчага музея».

Кожная пляцоўка паказвала розныя бакі дзейнасці партызанаў у тыле ворага. Былі паказаны партызанская школа, санітарная палатка, падпольная друкарня камсамольскай газеты «Заря» і падрыў варожага цягніка, піша Белта.

На тэрыторыі калоніі зняволеныя нават вырылі акопы. 

Рэжысёр пастаноўкі, старшыня камісіі па прафесійнай адукацыі для моладзі Беларускага саюза кінематаграфістаў Ігар Пятроў распавёў, чаму менавіта п'еса «Радавыя» была абраная для пастаноўкі. «Мы доўга падбіралі матэрыял. Патрэбна была актуальная п'еса. А сёння асабліва важная патрыятычная тэматыка. Таму быў зроблены выбар на карысць п'есы «Шараговыя», — сказаў рэжысёр.

Міністр культуры высока ацаніў спектакль, паведамляе Белта. Ён звярнуў увагу на тое, што асуджаныя былі шчырымі на сцэне – і «гэта галоўнае, таму што глядач можа дараваць усё, акрамя фальшы».

Руслан Чарнецкі таксама дадаў, што асуджаныя з задавальненнем узяліся за рэалізацыю праекта гістарычнай рэканструкцыі і спектакля.

«Калі ты бачыш такі выдатны вынік, то сэрца радуецца. Трэба працягваць такія ініцыятывы. Мы прыкладзем усе намаганні, каб як мага больш асуджаных з розных калоній уцягнуць у такія праекты. Яны дапамагаюць сацыялізацыі людзей, прышчапляюць каштоўнасці. Гэта павінна дапамагчы падапечным калоній нешта ўсвядоміць», — сказаў міністр культуры.

Намеснік начальніка ДВП Уладзіслаў Мандрык адзначыў, што супрацоўнікі дэпартамента і асуджаныя праз рэканструкцыю і спектакль хацелі сказаць дзякуй продкам. «У нас, афіцэраў, і ў спецкантынгента аднолькавая ацэнка падзей Вялікай Айчыннай вайны. Мы ўсе разумеем, чаго каштавала Перамога. Ажыятаж быў вялікі, больш за 80 чалавек выказалі жаданне паўдзельнічаць у рэканструкцыі», — сказаў Уладзіслаў Мандрык.

Каментары8

  • Рабам
    22.06.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Сьцяпан Крот
    22.06.2025
    Радасьць , файная навіна )) - лёва троцкі і ягоныя вучні : вячоркі , карбалевіч , латушка , цертэль , тэрцэль , кавалеу́скі , мянжынскі , дзяржынскі , пракопьев , лябедзька , мясьеіковіч , ціцянкоу́ etc
  • Культуролаг
    22.06.2025
    Калі хтосці глядзеў камедыю "Колхоз энтертейнмент" з Карачанцавым, то гэта яно: высокае начальства, "патрыятычны" сцэнар бяздарнага рэжысёра і акторы з ліку зняволеных. Не хапае толькі барадатых рома ў ролі немцаў.

Цяпер чытаюць

Ці адрозніваецца жаночы мозг ад мужчынскага і што вызначае ўзровень інтэлекту? Нейрабіёлаг адказвае на розныя пытанні пра мозг6

Ці адрозніваецца жаночы мозг ад мужчынскага і што вызначае ўзровень інтэлекту? Нейрабіёлаг адказвае на розныя пытанні пра мозг

Усе навіны →
Усе навіны

На Палессі зафіксавалі тарнада

На мітынг у Вільні прыйшоў правакатар Святаслаў, які стаў скандаваць Ціханоўскім «Ганьба»

Ціханоўскі расказаў пра страшныя ўмовы, у якіх сядзіць Статкевіч6

На акцыю Ціханоўскіх у Вільні прынеслі плакат «Сяргей — джэнтльмен»1

Партыю «Белая Русь» узначаліла Вольга Чамаданава14

Варона разбіла шкло аўтамабіля ў Гродне

Смерці няма. Як рэжысёрка Дар'я Жук стала маці, а праз паўтара года пахавала сваё дзіця6

У Расіі вайсковага пенсіянера асудзілі на 18 гадоў за расклейванне ўлётак «Спынім вайну разам»

17-гадовы сын Рамзана Кадырава жэніцца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці адрозніваецца жаночы мозг ад мужчынскага і што вызначае ўзровень інтэлекту? Нейрабіёлаг адказвае на розныя пытанні пра мозг6

Ці адрозніваецца жаночы мозг ад мужчынскага і што вызначае ўзровень інтэлекту? Нейрабіёлаг адказвае на розныя пытанні пра мозг

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць
OSZAR »