«Гэта ж трэба дадумацца». У Жлобіне знайшлі «самую страшную» скульптуру Беларусі
У тыктоку апублікавалі ролік, у якім паказалі «самую страшную», на думку аўтара відэа, скульптуру ў Беларусі. Яе знайшлі ў Жлобіне Гомельскай вобласці. Твор уяўляе сабой сасіску, якая есць і гатуе іншыя сасіскі, піша Telegraf.news.

Гэтая скульптура новая: Жлобінскі мясакамбінат паставіў яе ў 2025 годзе ў гарадскім парку «Пяць стыхій».
Аб'ект выкананы ў выглядзе сасіскі з вачыма, ротам, зубамі, рукамі і нагамі. У адной руцэ ў яе відэлец, на якой маленькая сасіска, а побач стаіць мангал, дзе гатуюцца іншыя сасіскі. На скульптуры ёсць чорны фартух з надпісам «Жлобінскі мясакамбінат» і гербам гэтага райцэнтра.
«Знойдзеная, бадай, самая злавесная і страшная скульптура ў Беларусі. Што наогул тут адбываецца? Бачылі ўжывую? У прыцемках, думаю, будзе яшчэ страшней сустрэць… « — падзяліўся аўтар відэа.
«Гэта помнік кішэчніку?» — спытаў адзін каментатар.
«Сасіска смажыць сасіскі — канібалізм», — лічыць іншы.
«Гэта ж трэба было дадумацца да такога», — напісала яшчэ адна карыстальніца тыктоку.
Камусьці ж скульптура, наадварот, спадабалася:
«А па мне, дык прыкольна, паржаць можна».
Каментары
і не проста сасіскі, а вялікая сасіска смажыць і есць маленькія сасіскі. а тут можна правесці аналогіі - дыктатар і "рабы", "вялікая" агрэсіўная імперыя і "маленькія" краіны ...