Грамадства

30-гадоваму палітзняволенаму анархісту Сяргею Раманаву далі дадатковы тэрмін за кратамі

Цяпер яго агульны тэрмін складае 24 гады і 5 месяцаў зняволення.

Палітзняволенаму анархісту Сяргею Раманаву дадалі яшчэ паўтара года да тэрміну.

Гэта ўжо трэці раз, калі Сяргея асудзілі паводле артыкула 411 Крымінальнага кодэкса («злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі»). Цяпер яго агульны тэрмін складае 24 гады і 5 месяцаў зняволення, паведамляе тэлеграм-канал «АЧК-Беларусь»

Таксама Сяргея нядаўна перавялі ў памяшканне камернага тыпу і забаранілі яму маляваць. Малюнкі, якія ён адпраўляе ў лістах, не прапускаюць.

30-гадовага хлопца затрымалі 29 кастрычніка 2020 года. Разам з Ігарам Аліневічам, Дзмітрыем Рэзановічам і Дзмітрыем Дубоўскім яго абвінавацілі па шэрагу артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ і дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці.

У лютым 2021 года КДБ унёс палітвязня ў спіс «асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці». А ў снежні таго года Раманаву далі 20 гадоў калоніі строгага рэжыму.

Пазней хлопцу дадавалі тэрмін па артыкуле 411.

Ён цяпер у калоніі №11 у Ваўкавыску.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму ў Гродне затрымалі Сяргея Ціханоўскага6

«Мой тэрмін паўнамоцтваў падыходзіць да канца». Ілан Маск пакідае адміністрацыю Трампа4

У беларускіх радзільнях бяруць у закладнікі немаўлят, якіх нарадзілі мігранткі, каб спагнаць з бацькоў грошы? Разбіраемся13

Мядзведзеў расказаў, колькі расіян падпісалі вайсковыя кантракты, і моцна разышоўся з Пуціным1

У Францыі дзіцячы хірург гвалціў пацыентаў, калі яны былі пад наркозам5

Сілавікі прыйшлі ў «Вячэрні Бабруйск», «Бабруйск Інфо» і «Вольнае Глыбокае»8

Жанчына паскардзілася, што кіроўца аўтобуса не адчыніў ёй дзверы, хоць яшчэ не паехаў. Але ці абавязаны?2

Гігін анансаваў кардынальную змену выгляду будынка Нацыянальнай бібліятэкі16

Трамп: На працягу двух тыдняў стане ясна, ці водзіць нас Пуцін за нос14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць
OSZAR »